Зяленскі: Трэба зрабіць усё, каб у 2025 годзе вайна скончылася
20- 16.11.2024, 13:24
- 2,394
Прэзідэнт Украіны мяркуе, што гэтага можна дасягнуць дыпламатычным шляхам.
Украіна павінна зрабіць усё для заканчэння вайны ў 2025 годзе. І вайна павінна скончыцца дыпламатычным шляхам.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю «Украінскаму радыё».
«З нашага боку мы павінны зрабіць усё, каб у наступным годзе вайна скончылася дыпламатычнымі шляхамі», – заявіў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што гэта важны аспект, над якім трэба працаваць.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што ўкраінцы павінны памятаць, з кім ваююць, паколькі расейцы не шануюць людзей і тэхніку.