Стадаляравая купюра здзівіла экспертаў у Гародні
7- 16.11.2024, 13:37
- 14,512
Думалі, што фальшыўка, а ўсё павярнулася значна цікавей.
Гарадзенскія эксперты даследавалі стадаляравую купюру, вырабленую ў 1996 годзе. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў.
Супрацоўніца банка падумала, што банкнота падробленая – сумневы ў сапраўднасці былі выкліканыя іншым размяшчэннем вадзянога знака і ахоўнай ніткі. Але, паводле высноваў судовага эксперта, яна была сапраўднай, а «неадпаведнасці ў грашовым білеце абумоўленыя адхіленнямі ад тэхналагічнага працэсу, дапушчанымі пры яго вытворчасці», гэта значыць папросту бракам.
Эксперты таксама дадалі, што брак у вытворчасці купюраў сустракаецца даволі рэдка і такія банкноты выклікаюць цікавасць у калекцыянераў.