Партызаны праніклі на ключавы караблебудаўнічы завод у Расеі
1- 16.11.2024, 13:51
- 2,052
Прадпрыемства выконвае замовы ФСБ і Чарнаморскага флоту РФ.
Партызаны правялі выведку Выбаргскага караблебудаўнічага завода (Расея). Там вырабляюць абсталяванне для сістэмаў кіравання запускам ракетаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».
«Агенты выявілі дзейнасць ключавога прадпрыемства ў Выбаргу, якое выконвае заказы для ФСБ і Чарнаморскага флоту РФ», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак партызанаў, зафіксаваная вытворчасць і пастаўка блокаў кіравання для сістэмаў кіравання запускам крылатых ракетаў для баявых караблёў Чарнаморскага флоту.
«Без такіх сістэмаў караблі страчваюць здольнасці наносіць дальнабойныя ўдары, што істотна зніжае іх баяздольнасць», – дадалі ў «АТЭШ».