Байцы Нацгвардыі знішчылі расейскі дарагі ЗРК Бук-М1
2- 16.11.2024, 14:51
- 1,732
Дакладным ударам варожую тэхніку спалілі дашчэнту.
Байцы падраздзялення ўдарных БПЛА 27-й Пячэрскай брыгады Нацгвардыі Украіны знішчылі расейскі дарагі зенітна-ракетны комплекс БУК-М1.
Варожы ЗРК гвардзейцы знайшлі падчас выведных дзеянняў на адным з самых гарачых кірункаў фронту. Дакладным ударам варожую тэхніку знішчылі дашчэнту. Кошт такога комплексу дасягае 10 мільёнаў даляраў ЗША, паведамляе Цензор.НЕТ.