16 лiстапада 2024, Субота, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі расейскага прапагандыста, які пайшоў у штурмавікі

10
Ва Украіне ліквідавалі расейскага прапагандыста, які пайшоў у штурмавікі

Ён заклікаў расейцаў «не сумаваць».

У Расеі заявілі пра ліквідацыю на фронце ва Украіне расейскага прапагандыста Ягора «Шчыта». Ён адміністраваў адзін з Z-паблікаў і выправіўся ваяваць супраць украінцаў на Данеччыну, дзе і быў знішчаны, піша «Обозреватель».

Акупант, пераўтвораны ваярамі УСУ ва ўгнаенне для ўкраінскага чарназёму, пры жыцці заклікаў расейцаў «не сумаваць». Пра ліквідацыю захопніка паведамілі прапагандысты канала, дзе ён быў адным з адміністратараў.

«Незаменная страта. Загінуў наш адміністратар канала, баявы таварыш, брат. На Данецкім кірунку пры правядзенні штурмавых дзеянняў у стралковым баі загінуў адзін з адмінаў праекту "Арханёл Спецназу", Ягор "Шчыт". Усе вы яго помніце з добрых і вясёлых "кружочкаў", і ягонай фразы "А чаго засмуціліся?"» – заявілі расейскія прапагандысты.

Ліквідацыю прапагандыста з праекту, які зарабляе на публікацыі шакавальных відэа жорсткіх забойстваў украінцаў, а таксама допытаў грамадзянаў Украіны, у тым ліку няпоўнагадовых, ягоныя «калегі» назвалі «незаменнай стратай», а самога «Шчыта» – «сапраўдным афіцэрам, чалавекам слова і справы» . Таксама каманда пабліку, што мае больш за 1,3 млн падпісчыкаў, якія прыносяць вялізныя прыбыткі, звярнулася да расейцаў з заклікам скінуцца грашыма для сям'і ліквідаванага злачынца, каб паказаць, што ён быў знішчаны «не дарма», а «за радзіму».

Пра самога «Шчыта» інфармацыі ў адкрытых крыніцах практычных няма. А вось пра расейскі праваенны Telegram-канал «Арханёл спецназу Z», дзе ён працаваў, у свой час расейскае выданне «Важныя гісторыі» і ўкраінскі Telegram-канал «UADroneForces» раскапалі сёе-тое цікавае.

Так, усяго ў канала – 8 адміністратараў, 7 вайскоўцаў і адзін цывільны. У самім «Арханёле спецназу Z» у свой час сцвярджалі, што адміны канала бралі ўдзел у высадцы расейскага дэсанту ў Гастомелі і што яны з'яўляюцца вайскоўцамі розных сілавых падраздзяленняў.

А вось расследавальнікі вызначылі, што стваральнікам і галоўным адміністратарам канала з'яўляецца афіцэр 45 брыгады спецназу ПДВ РФ Яўген Жулідаў. Яшчэ адзін адміністратар – Яўген Алейнік, сын Станіслава Алейніка, рэктара Белгарадскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, экс-намеснік міністра сельскай гаспадаркі РФ.

Адзін з аўтараў «Арханёла» можа мець дачыненне да Восьмай управы Генштаба УС РФ, які адказвае за абарону дзяржаўнай таямніцы ў войсках – нехта Мікалай Чаброў.

Канал спецыялізуецца на публікацыі жорсткага кантэнту, у тым ліку не публікаваных раней відэа забойстваў на тэрыторыі Украіны, а таксама допытаў і катаванняў украінскіх воінаў, якія трапілі ў палон пры ўдзеле саміх так званых «арханёлаў спецназу».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках