16 лiстапада 2024, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рыхтуйцеся!»: Лукашэнка зноў трызніць «дармаедамі»

44
«Рыхтуйцеся!»: Лукашэнка зноў трызніць «дармаедамі»

Рыхтуюцца новыя захады супраць беспрацоўных?

У Беларусі не павінна быць «бамжоў і дармаедаў», заявіў 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў Клімавічах на абласных «Дажынках». Паводле ягоных словаў, «усе павінны варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і на сваю сям'ю». Раней чыноўнікі заяўлялі, што могуць увесці чарговыя абмежаванні для тых, хто трапіў у базу «дармаедаў».

«Трэба, каб у чалавека разам з заробкам расла матывацыя і кваліфікацыя. Але давайце будзем шчыра гаварыць. У нас усе хочуць працаваць як найлепшыя? Вось сёння яны будуць на сцэне. Далёка не ўсе... Рыхтуйцеся. Рыхтуйцеся! – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе. Усе павінны варушыцца, працаваць, зарабляць на сябе і сваю сям'ю. Мы дапаможам. Мы дапаможам, дамо працоўнае месца, толькі ідзіце працаваць. Тыя, хто перашкаджае людзям жыць, мы, хлопцы, мы з вамі будзем сур'ёзна разбірацца. Не крыўдуйце».

Падрабязнасці таго, што канкрэтна могуць зрабіць чыноўнікі для барацьбы з «дармаедствам», не паведамляюцца.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках