Мінімум чатыры расейскія БПЛА ўначы заходзілі ў Беларусь
2- 16.11.2024, 17:33
- 1,292
Першы з іх быў заўважаны ў 03.25.
У ноч з 15 на 16 лістапада дроны заходзілі ў Беларусь як мінімум чатыры разы. Першы быў заўважаны каля вёскі Баровічы (Паўднёвы Захад Палескага запаведніка) у 03:25, і заляцеў ва Украіну з боку Беларусі курсам на Іванкоў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».
Яшчэ адзін дрон у 03:27 зайшоў у «беларускі калідор» і рухаўся ў кірунку н.п. Верхнія Жары. У 06:25 БПЛА заляцеў у Чарнігаўскую вобл. з Гомельскага раёна праз п. Дабранка, а ў 06:32 рухаўся з боку Палескага запаведніка ў напрамку Кіеўскай вобласці.
Не выключана, што тры з 4-х дронаў за ноч маглі быць разведвальнымі БПЛА, дзе і калі яны заляцелі ў Беларусь - невядома.