У Беларусі па «экстрэмісцкіх» артыкулах затрыманыя 12 украінцаў
1- 16.11.2024, 19:38
- 3,030
Пра гэта паведаміў Ігар Кізім.
Амбасадар Украіны па асобых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім паведаміў, што ў Беларусі па "экстрэмісцкіх" артыкулах затрыманы як мінімум 12 грамадзян Украіны.
Такую лічбу зняволеных суайчыннікаў Ігар Кізім назваў у каментары "Медыязоне" падчас форуму Астрожскіх, які 16-17 лістапада праходзіць у Кіеве. З некаторымі з затрыманых ужо сустракаўся ўкраінскі консул.
Са слоў Кізіма, беларускія ўлады звычайна не інфармуюць Украіну аб затрыманні яе грамадзян.
"Яны могуць патрапіць у спісы нашага амбасадара толькі ў тым выпадку, калі захочуць самі, ці сваякі паведамяць. Часам мы бяром інфармацыю ў праваабарончых арганізацый", - сказаў амбасадар.
Ігар Кізім таксама адзначыў, што многія ўкраінцы, затрыманыя ў Беларусі, ужо доўгі час жывуць у краіне, маюць там сем'і.