17 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся нечаканы сцэнар зрынання Пуціна

3
З'явіўся нечаканы сцэнар зрынання Пуціна
ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўніка РФ чакае турма і смерць.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін даўно стаў «злачынцам і забойцам», заявіў заснавальнік кампаніі Hermitage Capital Management, адзін з суаўтараў «закона Магніцкага» Біл Браўдэр.

Як падкрэсліў ён у інтэрв'ю Сurrenttime, Пуцін не зацікаўлены ў спыненні вайны з Украінай.

«Я думаю, Пуцін чакаў абрання Дональда Трампа, каб дзейнічаць яшчэ больш жорстка. Я вельмі скептычна стаўлюся да ўсякага патэнцыйнага заканчэння вайны. Я думаю, што вайна будзе працягвацца», - папярэдзіў бізнэсовец.

На яго думку, у Пуціна ёсць вельмі моцны стымул весці перамовы толькі на сваіх умовах: «Бо яго здольнасць заставацца ва ўладзе шмат у чым заснаваная на яго здольнасці выглядаць магутным. І калі раптам ён не атрымае таго, чаго хоча, калі ўмовы перамоў будуць выглядаць яго слабасцю, то ён рызыкуе ў канчатковым выніку быць зрынутым. А для Пуціна гэта смяротная рызыка. Калі яго скінуць, ён сядзе ў турму, страціць свае грошы і памрэ».

Суразмоўца ўпэўнены ў тым, што Расеі трэба будзе ачысціцца ад рэжыму Пуціна і для гэтага неабходна стварыць інстытуты вяршэнства закону, права ўласнасці.

«Але вы ведаеце, Расея не цалкам асуджаная, калі, напрыклад, Уладзімір Кара-Мурза стане наступным прэзідэнтам Расеі, я думаю, ён будзе кіраваць ёю як дэмакратыяй і ён будзе рабіць гэта правільна. Існуе так шмат розных сцэнараў падзення дыктатараў», - дадаў Браўдэр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках