17 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Расея губляе мора тэхнікі ў Курскай вобласці праз украінскія міны

Forbes: Расея губляе мора тэхнікі ў Курскай вобласці праз украінскія міны

УСУ ствараюць хітрыя пасткі для акупантаў.

Падчас аднаго з няўдалых наступаў 810-й брыгады марской пяхоты РФ у Курскай вобласці расейцы страцілі 17 вайсковых транспартных сродкаў праз падрыў на мінах. Адзначаецца, што падыход украінцаў да закладвання мін адрозніваецца ад варожай стратэгіі на тэрыторыі Украіны, паведамляе Forbes.

Камандуючы Сухаземнымі войскамі Украіны генерал Аляксандр Паўлюк падзяліўся, што за дзевяць дзён з пачатку наступлення ў Курскай вобласці на мінах падарвалася траціна расейскіх вайсковых транспартных сродкаў, якую акупанты адправілі ў гэтым кірунку, адзначаюць журналісты.

У выданні падкрэслілі, што адзіным украінскім інжынерным падраздзяленнем у Курскай вобласці застаецца 12-ы полк падтрымкі. Менавіта ён адказвае за ўсталяванне шматлікіх мін у рэгіёне.

Падыход украінцаў да закладвання мін у Курскай вобласці адрозніваецца ад стратэгіі расейскіх акупантаў, заявілі журналісты. Замест мінавання вялікай тэрыторыі ўкраінскія войскі размяшчаюць міны на некалькіх дарогах, якія вядуць у самы крытычны сектар на заходнім баку Курскага выступу.

Са слоў журналістаў, менавіта такі падыход да мінавання прывёў да таго, што РФ штодня пачала губляць на вайне больш за 1500 жаўнераў. Акрамя таго, украінскія войскі, нягледзячы на перавагу ворага па колькасці, змаглі арганізаваць лакальныя контратакі.

Аналітыкі Каралеўскага інстытута аб'яднаных абаронных даследаванняў у Лондане Джэк Уотлінг і Нік Рэйнальдс распавялі журналістам, што вялікія страты ворага могуць быць звязаныя з цяжкасцямі ў выяўленнем мін. Тым не менш ёсць і іншы варыянт - расейскія выведнікі выяўляюць міны, але іх камандзіры не перадаюць дакладныя звесткі штурмавым групам.

Гэтую здагадку пацвярджаюць і расейскія прапагандысты. Яны паведамлялі, што салдаты з 810-й брыгады марской пяхоты РФ былі ілжыва праінфармаваныя аб тым, што дарога, на якой пасля была ўзарваная расейская тэхніка, перайшла пад кантроль акупантаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках