УСУ зладзілі маштабную засаду войска РФ у Харкаўскай вобласці
4- 17.11.2024, 14:37
- 5,704
Ліквідаваныя дзясяткі расейцаў.
У Харкаўскай вобласці дзясяткі расейцаў патрапілі ў засаду і былі ліквідаваныя ўкраінскімі вайскоўцамі. У 3-й асобнай штурмавой брыгадзе распавялі, што паспяховую аперацыю праводзілі цягам трох дзён, паведамляе «Дыялог.UA».
Аперацыю з засады выконвалі толькі дзве штурмавыя групы байцоў УСУ. Камандзір 2-й роты 2-га штурмавога батальёна 3-й АШБр з пазыўным «Дацык» апублікаваў відэа, на якім паказаў 18 цел акупантаў.
Таксама ён расказаў, што на перыметры лясной пасадкі знаходзіцца яшчэ 21 цела загінулых расейскіх жаўнераў. Некаторыя з іх застылі ў моманце адрыву чэкі, іншыя сталі купкай камуфляжу, дзе распазнаць чалавека ўжо не проста.
У жніўні брыгада праводзіла паспяховыя контратакі ў раёне Новавадзянога Луганскай вобласці.