Першая лэдзі Бразіліі аблаяла Ілана Маска на форуме G20
8- 17.11.2024, 15:08
- 9,592
Мільярдэр адказаў.
Першая лэдзі Бразіліі Разангела Жанжа Лула да Сілва вылаялася на адрас мільярдэра Ілана Маска падчас мерапрыемства G20 у суботу, дзе яна казала аб неабходнасці рэгулявання сацыяльных сетак для барацьбы з дэзінфармацыяй, паведамляе Reuters.
Калі падчас яе выступу прагучаў сігнал карабельнага гудка, яна пажартавала: «Думаю, гэта Ілан Маск», а затым дадала: «Я цябе не баюся, ідзі да д'ябла, Ілан Маск».
Fuck you, Elon Musk,”
— Visegrád 24 (@visegrad24) November 16, 2024
says Brazil's first lady, Janja da Silva, during the G20 Social panel. pic.twitter.com/z99XqiHwnj
Маск, уладальнік сацыяльнай сеткі X, адрэагаваў на відэа з яе словамі, апублікаваўшы два эмодзі. Таксама ён дадаў: «Яны саступяць на наступных выбарах», маючы на ўвазе прэзідэнта Луіса Інасіу Лулу да Сілву.
Раней сёлета сацыяльная сетка X, якая належыць Ілану Маску, была заблакаваная ў Бразіліі на месяц за адмову прызначыць юрыдычнага прадстаўніка ў краіне і ігнараванне судовых загадаў аб блакаванні акаўнтаў, абвінавачаных у распаўсюджванні «фэйкавых навін» і паведамленняў нянавісці.