У Абхазіі пратэстоўцы дэмантавалі агароджу вакол «парламента»
10- 17.11.2024, 15:59
- 6,244
«Прэзідэнт» самаабвешчанай «рэспублікі» заявіў аб дзяржперавароце.
У Сухумі пратэстоўцы дэмантуюць агароджу вакол «парламента». Мітынгоўцы назвалі яе «загародай ганьбы».
«Гэта злачынная пастанова - адгароджвацца ад свайго народа агароджамі і хавацца. Нам няма ад каго хавацца, мы нікога не баімся», - каментуюць знос актывісты.
«Прэзідэнт» самаабвешчанай рэспублікі Аслан Бжанія заявіў, што перамовы з апазіцыяй зайшлі ў тупік. Пратэсты ён назваў спробай дзяржаўнага перавароту, піша РІА «Новости».
Жыхары пратэстуюць супраць інвестыцыйнага пагаднення з Расеяй, якое дае сур'ёзныя прэферэнцыі расейскім кампаніям у сферы будаўніцтва. Пратэст паступова перарос у антыўрадавы: мітынгоўцы захапілі будынак парламента і запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Аслана Бжаніі і яго каманды.