Элітных расейскіх вайскоўцаў адпраўляюць у «мясныя штурмы»
11- 17.11.2024, 16:18
- 5,358
Z-прапагандысты б'юць трывогу.
Крамлю тэрмінова патрэбныя вынікі на полі бою, у сувязі з чым камандаванне ўвогуле перастала лічыцца са стратамі. У так званыя "мясныя штурмы" кідаюць нават каштоўных вайсковых спецыялістаў.
Пра гэта расказаў Міхаіл Палынкоў - расейскі Z-блогер, піша «Дыялог».
«Я бачу пагаршэнне сітуацыі… Некаторыя падраздзяленні ўсіх пераводзяць у штурм. Расфармоўваюць выведку, БПЛА і гэтак далей - і ўсіх у штурму... На паперы падаецца адна колькасць штурмавікоў, а фактычна, выходзіць, іх няма. А там наверсе патрабуюць большай колькасці менавіта жывых штыкоў. Не важна, «пагнутыя» яны (я маю на ўвазе параненых) ці якія, але яны павінны быць у штурмах», - распавёў Палынкаў.
«Мы разумеем стаўленне ўлады да ўсіх нас. Нават не ўлады, сістэмы… Я Расейскую Федэрацыю за дзяржаву не разглядаю. У аснове кожнай дзяржавы ляжыць ідэалогія... Гэта фундамент, на якім будуецца дзяржава. У нас яе няма. Яе замяніў капіталізм, бандытызм, абыякавае стаўленне да асобы… Ідэалогію замянілі камерцыйныя інтарэсы вузкай групы асоб, якая жыве за кошт звышпрыбыткаў ад распродажу рэсурсаў нашай радзімы. Я разглядаю РФ як закрытае акцыянернае таварыства, дзе Пуцін - нязменны генеральны дырэктар», - заявіў Z-блогер.