18 лiстапада 2024, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы нанеслі барбарскі ўдар па жылых дамах у Адэсе

20
Расейцы нанеслі барбарскі ўдар па жылых дамах у Адэсе

Шмат загінулых і параненых.

Сёння, 18 лістапада, украінская Адэса зноў зведала ракетны ўдар, ёсць загінулыя і параненыя. Як перадае карэспандэнт unian.net, падчас паветранай трывогі ў горадзе прагрымеў гучны выбух. Мясцовыя ўлады звярнуліся да насельніцтва з просьбай знаходзіцца ў бяспечных месцах.

Пасля кіраўнік Адэскай АДА Алег Кіпер заявіў, што Адэса зведала ракетны ўдар.

«Расейскія тэрарысты ўчынілі ракетную атаку на Адэсу. Ёсць ахвяры і параненыя. Пашкоджаная цывільная інфраструктура, жылыя дамы», - паведаміў Кіпер.

Прэс-служба мэрыі заявіла, што, паводле звестак кіраўнікоў навучальных устаноў, дзе знаходзяцца дзеці ў дзяжурных групах, выхаванцы паспелі перайсці ў сховішча, зараз яны з выхавацелямі.

У сацсетках людзі пішуць, што бачаць дым, які паднімаецца ўверх, і целы людзей на дарозе. З некаторых звестках, ракета трапіла ў двор жылога шматпавярховага дома.

Са звестак народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі, зараз гараць шматпавярховыя жылыя дамы ў цэнтры Адэсы. Ён паведаміў, што загінулі 8 чалавек, ёсць шмат параненых. Яшчэ адна ракета, якая не разарвалася - у будынку навучальнай установы.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак таксама пракаментаваў атаку на горад.

«У Адэсе расейцы забілі людзей мэтанакіраваным ударам па цывільнай інфраструктуры. Расейскія забойцы ўжо нават не хаваюць сваіх намераў», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках