18 лiстапада 2024, панядзелак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка скрывадушнічаў

9
Лукашэнка скрывадушнічаў

Gucci і Versace дыктатару не чужыя.

Дыктатар Беларусі на ўшаноўванні аграрыяў на фестывалі "Дажынкі-2024" у Клімавічах даў каштоўныя ўказанні суграмадзянам, якому адзенню ім трэба аддаваць перавагу.

“Людзі ўсё больш і больш да натуральных тканін схіляюцца. Акрамя беларусаў. Беларусы не разумеюць. Беларусы рвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю. Сваё трэба насіць. Свае тканіны. У нас ёсць усё. Насіце сваё і прывучайце дзяцей да гэтага”, - сказаў ён.

"Салiдарнасць" піша, што дыктатар не ўпершыню ўключае пласцінку на гэтую тэму. Напрыклад, у 2013-м “гадасць” была “барахлом”.

“Выязджаеш за межы, усё адно па што, заплаці выязную мыту. Тады ён (які выязджае) прыйдзе ў нашу краму і купіць нашу лядоўню, а не будзе цягнуць з Еўразвязу гломазд невядома якой вытворчасці. А яны там будуць сядзець паціраць рукі - $3 млрд вывезлі ім туды грошай, у іх развіваецца гандаль, вытворчасць, а мы боўтаемся тут, як дурні”, - казаў Лукашэнка ў 2013-м годзе.

Як і тады, так і цяпер заявы беларускага правадыра аб тым, што людзям насіць, выглядаюць недарэчнымі з шэрагу прычын. І таму што чалавек сам мае права вызначаць, як яму самавыказвацца. І таму што сам Лукашэнка рэгулярна з'яўляўся і з'яўляецца на публіцы ў рэчах замежнай вытворчасці.

Вось толькі некалькі прыкладаў з мінулага:

У футболцы-пола Corneliani
Са швайцарскім гадзіннікам Patek Philippe Calatrava 5120j
З папружкай Hermes
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках