У Аршанскім раёне ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі
1- 18.11.2024, 17:28
- 4,416
Найбольшая ўвага сілавікоў накіраваная на чыгуначнікаў.
З пачатку лістапада ў Аршанскім раёне ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі. Амаль кожны дзень у судзе Аршанскага раёну разглядаюцца справы па “экстрэмісцкіх артыкулах”. Паводле публічнай інфармацыі, бачна, што найбольшую ўвагу сілавікоў прыцягнулі чыгуначнікі, піша orsha.eu.
Як піша выданне, не выходзячы на волю, ужо ў трэці раз быў асуджаны машыніст лакаматыўнага дэпо Юры Жук. Апошні раз яго асудзілі на адміністрацыйны арышт (“суткі”) 13 лістапада, да гэтага ён быў судзімы двойчы.
На мінулым тыдні ў спіс “экстрэмістаў” дадалі ўжо асуджанага Аляксандра Камленку. Да 2020 года ён таксама працаваў машыністам, а апошнім часам быў дальнабойшчыкам. Яго затрымалі сёлета ў лютым, калі ён вярнуўся з рэйса.
Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што быў затрыманы Валянцін Мартынаў - манцёр чыгункі. Яго абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкула ў распаўсюдзе так званай “экстрэмісцкай” інфармацыі.