18 лiстапада 2024, панядзелак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль звярнуўся да краінаў ЕЗ з апошнім заклікам

9
Барэль звярнуўся да краінаў ЕЗ з апошнім заклікам
ЖАЗЭП БАРАЛЬ

Ён нагадаў пра свае словы навучыцца «мове сілы».

Еўрапейскія краіны да гэтага часу не гавораць на «мове сілы», для гэтага ім неабходна аб'яднацца і паскорыць працэс прыняцця пастановаў, заявіў кіраўнік дыпслужбы ЕЗ Жазэп Барэль перад пачаткам апошняй рады кіраўнікоў МЗС Еўразвязу з ягоным удзелам.

«Калі вы не адзіныя, то не можаце дэманстраваць моц. Вы не можаце прыкідвацца геапалітычным гульцом, калі вам патрабуюцца тыдні і месяцы для таго, каб нешта зрабіць, – сказаў ён (цытата паводле Politico). – Мой апошні заклік да калег: будзьце больш згуртаванымі, прымайце пастановы хутчэй. Падзеі вас не чакаюць».

Барэль нагадаў, што ў пачатку свайго мандата заклікаў краіны ЕЗ «навучыцца выкарыстоўваць мову сілы». Паводле ягоных словаў, для таго каб гэта адбылося, «трэба быць адзінымі».

Раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі неаднаразова ўказваў на неабходнасць узмацнення падтрымкі Украіны і, сярод іншага, указваў на тое, што зніжэнне паставак з ЗША зрабіла негатыўны ўплыў на абароназдольнасць УСУ. У той самы час падтрымка Украіны з боку ЕЗ таксама неаднаразова была пад пытаннем праз супярэчнасці ўнутры Еўропы – частку ініцыятываў блакавала, напрыклад, Вугоршчына. Сёння, 18 лістапада, Барэль прызнаў, што яму ўжо не ўдасца перад адстаўкай разблакаваць пастаўкі еўрапейскай зброі Украіне праз Еўрапейскі фонд міру.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС і міністраў абароны краінаў ЕЗ праходзіць 18–19 лістапада ў Брусэлі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках