УСУ разбілі буйное злучэнне расейскіх войскаў пад Курскам
3- 19.11.2024, 8:18
- 11,252
Украінскія байцы паказалі палонных.
Расейскія вайскоўцы прапагандысты паведамляюць аб трывожнай сітуацыі ў Курскай вобласці. Паводле інфармацыі, якая паступіла ад аднаго з Z-каналаў, ужо на працягу чатырох дзён няма сувязі з прыкладна 60 байцамі 22-га мотастралковага палка ў раёне населенага пункта Варанок, паведамляе «Дыялог.UA».
Салдаты былі накіраваныя для ўтрымання пазіцый у гэтым раёне, аднак адсутнасць якой-небудзь інфармацыі аб іх выклікае сур'ёзныя асцярогі сярод камандавання.
З папярэдніх звестак, падраздзяленне магло быць разбітае. У Сеціве ўжо з'явілася відэа, на якім трое расейскіх вайскоўцаў гэтага падраздзялення паведамляюць аб тым, што яны патрапілі ў палон да ўкраінскіх сіл.
У роліку вайскоўцы звяртаюцца да расейскага камандавання з просьбай абмяняць іх на ўкраінскіх палонных.
Падрабязнасці інцыдэнту і колькасць захопленых у палон байцоў пакуль застаюцца невядомымі.
Прапагандысцкія крыніцы таксама адзначаюць, што ўкраінская артылерыя актыўна наносіць удары па расейскіх пазіцыях у Курскай вобласці, што прыводзіць да значных страт сярод асабовага складу.
Сітуацыя ў рэгіёне застаецца вельмі напружанай, і расейскі бок не дае афіцыйных каментароў наконт здарэння.
Паведамленні аб стратах і адсутнасці сувязі з падраздзяленнем ужо выклікалі асцярогу сярод прарасейскіх блогераў і ваенных карэспандэнтаў, што падкрэслівае рост няўпэўненасць у магчымасцях утрымання пазіцый у памежных раёнах Расеі.