Топ-генерал ЗША расказаў аб ударах ATACMS па РФ
1- 19.11.2024, 8:36
- 5,510
УСУ могуць знішчыць штабы, лагістыку і артылерыю.
Амерыканскі генерал у адстаўцы, былы камандзір сіламі NАТО ў Еўропе Бен Ходжэс заявіў, што Украіна можа падарваць цяперашні контрнаступ Расеі ў Курскай вобласці з дапамогай запасу ракет.
«Можаце перамагчы масаванасць, калі дастаткова высокадакладнай зброі, здольнай знішчыць штаб, лагістыку і артылерыю», - сказаў ён у каментары «Радыё Свабода».
У той жа час канадскі абаронны аналітык Колбі Бадвар растлумачыў, што на снежань 2023 года Злучаныя Штаты мелі на складах блізу 2400 ракет вялікай далёкасці, тэрмін прыдатнасці прыкладна паловы з якіх скончыўся.
Ён сказаў, што за апошні год у гэты запас дадалі больш за 500 ATACMS. Аднак, паводле ягоных слоў, Пентагон не наважыўся пастаўляць іх Украіне ў вялікіх колькасцях.
«Украіна мае на выбар шмат цэляў у дыяпазоне ATACMS. Байдэну трэба даслаць значна больш ракет, каб яны маглі знішчыць як мага больш», - напісаў ён.
Раней высокі прадстаўнік ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль пацвердзіў выдачу Украіне дазволу на ўдары дальнабойнымі ракетамі ад ЗША па Расеі.
«Адміністрацыя Байдэна дазволіла выкарыстанне сваёй зброі на адлегласць да 300 кіламетраў углыб расейскай тэрыторыі», - заявіў ён.