19 лiстапада 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі сілавікі пайшлі на штурм намётавага мястэчка

7
У Тбілісі сілавікі пайшлі на штурм намётавага мястэчка

Былі прыцягнуты войскі спецыяльнага прызначэння і вадамёты.

У ноч на 19 лістапада грузінская паліцыя па загадзе зверху надумала пайсці на штурм намётавага мястэчка на пратэстоўцаў. Для гэтай мэты былі прыцягнутыя войскі спецыяльнага прызначэння і вадамёты. Аднак пры гэтым стала вядома, што вадамёты праваахоўныя органы не выкарыстоўвалі, паведамляе «Дыялог.UA».

Вядома, што падчас спецаперацыі паліцыя знесла намётавае мястэчка на месцы праезнай часткі, дзе пратэстоўцы зладзілі імправізаваныя барыкады.

Учора ў Тбілісі былі абвешчаныя канчатковыя вынікі выбараў у парламент краіны. У той самы дзень “Кааліцыя за перамены” заклікалі актывістаў далучыцца да 24-гадзіннай акцыі пратэсту каля будынку ўніверсітэту.

Учора таксама прайшла акцыя на праспекце Руставелі. У ім бралі ўдзел грузінскія студэнты з 13 ВНУ краіны, якія зачыталі Маніфест аб непрызнанні выбараў у парламент.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках