У Аршанскім раёне лукашысты спалохаліся «змовы чыгуначнікаў»
- 19.11.2024, 10:12
- 2,976
Справы разглядаюцца ў судзе амаль кожны дзень.
З пачатку лістапада ў Аршанскім раёне ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі. Амаль кожны дзень у судзе Аршанскага раёну разглядаюцца справы паводле “экстрэмісцкіх артыкулаў”. Паводле публічнай інфармацыі, бачна, што найбольшую ўвагу сілавікоў прыцягнулі чыгуначнікі, піша orsha.eu.
Як піша выданне, не выходзячы на волю, ужо ў трэці раз быў асуджаны машыніст лакаматыўнага дэпо Юры Жук. Апошні раз яго асудзілі на адміністрацыйны арышт 13 лістапада, да гэтага ён быў судзімы двойчы.
На мінулым тыдні ў спіс экстрэмістаў дадалі ўжо асуджанага Аляксандра Камленку. Да 2020 года ён таксама працаваў машыністам, а ў апошні час быў дальнабойшчыкам. Яго затрымалі сёлета ў лютым, калі ён вярнуўся з рэйса.
Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што быў затрыманы Валянцін Мартынаў - манцёр чыгуначных шляхоў. Яго абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкула ў распаўсюдзе так званай “экстрэмісцкай” інфармацыі.