Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне захопленую расейскую зброю
- 19.11.2024, 10:32
- 6,126
Украінскі бок ужо падтрымаў такую ініцыятыву.
Намеснік міністра замежных спраў Ізраіля Шарэн Хаскель прапануе перадаць Украіне зброю расейскай вытворчасці, якую ЦАХАЛ захапіў у баевікоў у Лібане, сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Як піша The Times of Israel, гэтую прапанову ўжо падтрымаў пасол Украіны Яўген Карнійчук, які зазначыў, што краіны маюць агульных ворагаў. Паводле ягоных слоў, наяўнасць расейскай зброі ў тэрарыстычных арганізацый, даказвае, што Масква падтрымлівае Іран, "Хезбалу" і ХАМАС:
"Што яшчэ павінна адбыцца, каб Дзяржава Ізраіль прачнулася і ўсвядоміла, што Расея дзейнічае агрэсіўна супраць Ізраіля за кулісамі, праз партнёраў восі зла, і што Украіна і Ізраіль змагаюцца з аднымі і тымі ж ворагамі".