«Праходжанне дзвюх межаў з «размовай» і рэнтгенам аўтобуса»
2- 19.11.2024, 10:45
- 10,044
Як цяпер праходзяць польска-беларускую мяжу.
На мяжы Беларусі працягваюцца незаконныя праверкі тэлефонаў, "гутаркі" з сілавікамі і затрыманні.
Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы.
Аб допытах беларусаў на мяжы пры вяртанні дадому ў прымежных чатах пішуць рэдка. У асноўным пакідаюць абагульненыя паведамленні і не паказваюць, грамадзян якіх краін адводзяць на "гутаркі":
“РП - РБ. Аўтобус Варшава - Менск на 08.45. Праходжанне дзвюх межаў з размовамі і рэнтгенам аўтобуса заняло 4 гадзіны 20 хвілін”.
“Дагляд на РБ: сабачка нюхае ўсіх, выбарачна на прагляд валізак, усё на сканер і металадэтэктар з выварочваннем кішэняў. Разам з гутаркамі далі рады за 1,5 гадзіны, толькі што выехалі”.
“Вільня - Менск. З 15.00 да 15.40 - пашпартны ЛТ (пра грошы не пыталіся). А 16.10 прыехалі на РБ (наперадзе 2 аўтобусы). ~17.40 - пашпарт і мытня РБ (сканер). Чакаем пасажыраў з размоў. А 18.07 выехалі з мяжы”.
“Варшава - Менск. Мяжа РП: прыезд а 00.20, выезд уа00.40. А 03.30 прайшлі РБ, чакаем людзей з размовы. Выехалі з мяжы а 04.50. Доўга чакалі аўтобус з рэнтгена”.
“РП - РБ, выехалі а 16.30. А 20.50 прайшлі палякаў. А 21.10 заехалі ў беларускі двор, наперадзе 3 аўтобусы. А 22.10 прайшлі беларусаў. Чакаем людзей з гутарак. Чалавек 15 такіх. В 23.10 выязджаем з мяжы. На ўсё - 3 гадзіны 20 хвілін”.
“16.11. Варшава - Гомель. 21.55 - першыя перад шлагбаумам ПП РП. А 23.15 праверка без багажу. А 23.30 мост. А 01.10 заехалі на ПП РБ (шмат аўтобусаў, больш за 10, такога я не памятаю, каб так загружалі мяжу, выкарыстоўваюць бакавую паркоўку). А 06.30 пашпартны кантроль (з рэчамі праз сканер, металашукальнік, шалі для віду). А 09.25 выехалі з ПП РБ (чакалі з размовы людзей)”.
“Варшава - Менск. В 22.30 выехалі з Варшавы. А 01.15 заехалі на ПП. А 02.30 выехалі ад палякаў. А 04.30 прайшлі пашпартны ў РБ, але аднаго пасажыра затрымала мытня. А 07.40 усё яшчэ стаім”.
“Аўтобус Менск - Вільня, выезд а 07.30. У аэрапорце Вільні былі аб 11.30 (літоўскі час). Амаль гадзіну чакалі з размовы пасажыраў у РБ. У літоўцаў надгляд асабістых рэчаў праз сканер. На вакзал прыбылі са спазненнем на 10 хвілін”.
“РП - РБ. А 17.10 (бел. час) заехалі да палякаў шостым аўтобусам адразу ў двор. 18.20 - мост. А 18.50 заехалі на РБ. А 22.10 паклікалі на кантроль. А 00.20 прайшлі кантроль. 00.30 - чакаем з гутарак (2 гадзіны мытны кантроль). Усе валізкі/торбы/заплечнікі на агляд, усе рэчы з кішэняў і праз рамку. Пасля пашпартнага кантролю дзве гадзіны праходзілі мытню. Уся зала перад калідорамі залюдненая”.
Як на мяжы правяраюць замежнікаў
У прымежных чатах пішуць, што замежнікаў дадаткова правяраюць і на выездзе з Беларусі:
“Менск - Вільня, 12.11. А 08.30 пад'ехалі да мяжы, чаргі няма. Амаль адразу пусцілі за шлагбаум. Перад намі заканчвае праверку яшчэ адзін аўтобус "Еўралайнс". З сабой у нас 2 грамадзяніны Украіны. А 09.30 прайшлі пашпартны, затрымаліся на нейтральнай перад шлагбаумам. А 10.05 літоўцы пусцілі на праверку. Аб 11.00 выязджаем з мяжы”.
“16.11. Менск - Вільня. А 19.49 пад'ехалі да РБ межы. Перад намі аўтобус з украінцамі, торбаў вельмі шмат, ёсць варыянт, што кагосьці павядуць на допыт, таму давядзецца пастаяць. А 20.15 узялі з аўтобуса ўсіх без рэчаў толькі з дакументамі, чакаем на памежным кантролі. А 21.05 усё яшчэ стаім, на допыт двух чалавек выклікалі. Гэтых двух з аўтобуса і знялі. 21.23 - кантроль у ЛТ. Валізкі правяралі скрозь пальцы, стомленыя ўсе сядзяць. А 22.18 выехалі ў Вільню».
Пры ўездзе ў Беларусь сілавікі "гутараць" не толькі з украінцамі, але і з іншымі замежнікамі. Напрыклад, на мінулым тыдні ў іх узніклі пытанні да грамадзян Італіі і Узбекістана:
“Рэйс Ecolines Варшава - Менск. А 12.10 прыбылі ў Тэрэспаль (раней раскладу на 40 мін). А 13.33 выехалі ад палякаў. А 15.55 увайшлі ў залу да беларусаў. Праходзілі мяжу і мытню гадзіны паўтары ад сілы. Пры тым, што ў аўтобусе было шэсць украінцаў, іх адразу адвялі на размову. Але! У аўтобусе было двое італьянцаў, якія везлі забароненыя лекі: снатворныя кроплі з нейкім не тым складам. У выніку ўжо амаль тры гадзіны стаім на мяжы, чакаем аператыўную групу… Перспектывы туманныя… UPD: аператыўная група на месцы. Чакаем... Італьянцаў высадзілі, мы паехалі а 20.40. Страцілі амаль 5 гадзін”.
“РП - РБ, “Мінсктранс”. 16.11.24 у 21.00 (PL) - выезд з Варшавы з заездам у аэрапорт Шапэна, на памежным пераходзе адразу пад шлагбаум. 17.11.24 а 03.20 (BY) выехалі ад палякаў. 09.50 (BY) - пройдзены пашпартны кантроль РБ. 10.58 - пройдзены мытны кантроль. 11.50 - чакаем з гутарак 7 украінцаў і ўзбека. 13.14 - выезд з ПП. Разам: на дзве мяжы 10 гадзін і 14 хвілін”.