Ці могуць беларусы ўвозіць феерверкі і петарды з-за мяжы?
6- 19.11.2024, 11:00
- 3,402
У мытні адказалі.
Фізічным асобам нельга ўвозіць піратэхнічныя вырабы ў Беларусь з-за мяжы, паведамляе праўладны АНТ са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.
Рэч у тым, што такая прадукцыя нібыта не належыць да тавараў для асабістага карыстання. Яна ўключаная ў адпаведны пералік з 6 кастрычніка 2024 года.
Таксама пералік папоўнілі іншыя вырабы. Сярод іх – каруселі, арэлі, манекены для краўцоў, бытавая тэхніка, якая ўвозіцца ў разабраным выглядзе, выбуховыя і гаручыя рэчывы, тавары, якія выкарыстоўваюцца ў салонах прыгажосці, спа-цэнтрах, цырульнях.
З поўным спісам тавараў, якія не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання, можна азнаёміцца на сайце ведамства.