19 лiстапада 2024, aўторак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Расейскія войскі ўвайшлі ў цэнтр Часовага Яра

4
Bild: Расейскія войскі ўвайшлі ў цэнтр Часовага Яра

Бітва за горад працягваецца ўжо больш за паўгода.

Расейскае акупацыйнае войска прарвалася ў цэнтр горада Часаў Яр у Данецкай вобласці. Пра гэта заявіў экспэрт нямецкага выдання Bild у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпкэ.

Паводле ягоны слоў, мяркуючы з кадраў вулічных баёў, УС РФ амаль падышлі да стадыёна "Авангард" у цэнтры горада.

“Раскйскія войскі ўпершыню заўважаныя ў цэнтры Часавага Яра. І калі мы паглядзім на мясцовасць навокал, не відно, каб паўсюль навокал былі гатовыя да бою ўкраінскія салдаты. Мы бачым суздром руіны і выкарыстанне ўкраінцамі дронаў, каб атакаваць расейцаў. Гэта заўсёды паказвае на тое, што расейцы ўжо кантралююць гэтую тэрыторыю, а ўкраінцы атакуюць іх дронамі, знаходзячыся прыкладна за 100 метраў на захад», - заявіў Рэпкэ.

Ён дадаў, што бітва за Часаў Яр, размешчаны на захад ад Бахмута, працягваецца ўжо больш за паўгода. Часаў Яр знаходзіцца на ўзвышшы і абаронены з усходу водным каналам Северскі Данец - Данбас.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках