Танкі УСУ прарваліся ў захопленую Новааляксеўку і разбілі пазіцыі расейцаў
1- 19.11.2024, 12:04
- 5,834
Па акупантах білі прамым навядзеннем.
Два ўкраінскія танкі ўварваліся ў акупаванае расейцамі сяло Новааляксеўка Данецкай вобласці і прамым навядзеннем знішчылі некалькі пазіцый расейскіх вайскоўцаў. Відэа апублікаванае ў Telegram-канале “Гострі картузи”.
На кадрах баявой працы ўкраінскіх абаронцаў пасля знішчэння дамоў з акупантамі першы танк выпусціў дымавую заслону і пачаў адступаць.
Са звестак вайскоўцаў, танк УСУ пасля чарговага прастрэлу здзейсніў падманны манеўр
Расейцы паспрабавалі з дапамогай FPV-дрона атакаваць другі ўкраінскі танк, які знаходзіўся на прыкрыцці. Гэтыя спробы скончыліся няўдала, і варожы FPV завіс на адлегласці. Яго аператар чакаў, калі ўкраінскі танк выйдзе на яго, каб знішчыць.
Са звестак вайскоўцаў, танк УСУ пасля чарговага прастрэлу здзейсніў падманны манеўр і выпусціў дымавую заслону. Абодва ўкраінскія танкі выкарыстоўвалі сродкі РЭБ, і пакінулі пазіцыю, аператар жа расейскага FPV не змог выканаць пастаўленую задачу.
OSINT-даследчыкі WarArchive ўстанавілі, што гэтыя падзеі мелі месца ў Новааляксеўцы Данецкай вобласці.