Расейскі рубель упаў у дачыненні да даляра
8- 19.11.2024, 12:25
- 17,162
Амерыканская валюта пераадолела псіхалагічную мяжу на 100 рублёў.
Курс даляра ў Расеі перавысіў псіхалагічную адзнаку на 100 рублёў.
Гэта вынікае са звестак РБК аб таргах на Валютна-фондавай біржы РФ. Курс на 100,10 расейскіх рублёў за даляр зафіксаваны сёння а 12.18 паводле маскоўскага часу і працягвае трымацца на гэтай адзнацы.
Як адзначаюць экспэрты, гэта выклікае пытанні аб перспектывах далейшага аслаблення расейскага і беларускага рубля і магчымасці панікі на фондавым рынку.