19 лiстапада 2024, aўторак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У ЗША мяняюцца падыходы»

1
«У ЗША мяняюцца падыходы»

Ва Украіны з'явіўся шанец перамагчы ў гэтай вайне з прыстойным вынікам.

Украінскі палітычны экспэрт Тарас Загародні расказаў у эфіры Radio NV, што з новай адміністрацыяй ЗША ва Украіны з'явіцца шанец перамагчы ў вайне супраць Расеі.

Са слоў Загарадняга, палітыка папярэдняй адміністрацыі была падобная да той, што «яны чакалі перабудову ў Расеі і падлабуньваліся да добрых расейцаў». Але з прыходам новаабранага прэзідэнта Дональда Трампа ў Белы дом усё можа змяніцца.

«У Трампа ёсць катэгарычныя супярэчнасці з расейцамі ў інтарэсах, найперш гаворка ідзе пра нафту. Трамп хоча больш прадаваць нафты і газы з Амерыкі, з Канады, а гэта азначае, што ў расейцаў будуць праблемы са збытам уласнай нафты і газу. Трамп хоча заціснуць эканоміку Кітая. Гэта азначае, што будуць гандлёвыя войны [з Кітаем], якія, дарэчы, ужо падтрымала Еўропа. <...> Я ўжо маўчу пра атакі на Іран… Гэта значыць [гэта] усе краіны, якія наўпрост ваююць супраць нас. Якраз са зменай падыходаў і зменай улады, ва Украіны з'явіліся шанцы перамагчы у гэтай вайне з прыстойным вынікам», - мяркуе палітолаг.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках