Войска ЗША атрымала «сакрэтную» ракету вялікай далёкасці
1- 19.11.2024, 16:55
- 3,838
SiAW змогуць выкарыстоўваць знішчальнікі пятага пакалення.
Карпарацыя Northrop Grumman абвясціла аб перадачы Паветраным сілам ЗША першай ракеты класа паветра-паверхня SiAW, якую змогуць выкарыстоўваць знішчальнікі пятага пакалення. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на афіцыйны сайт вытворцы.
Першую ракету SiAW будуць выкарыстоўваць для тэстаў - вайскоўцам трэба пераканацца, што самалёт-носьбіт можа бяспечна яе пераносіць.
Адзначым, што кантракт на Stand-in Attack Weapon уклалі летась. Яго сума склала 705 млн даляраў.
Пра ракету амаль нічога невядома, таму ў шэрагу СМІ яе называюць "сакрэтнай". Раней паведамлялася, што яна базуецца на ўдасканаленай супрацьрадыёлакацыйнай ракеце AGM-88E AARGM, якая, у сваю чаргу, прататып добра вядомай AGM-88.
Апошнюю, нагадаем, актыўна выкарыстоўвае баявая авіяцыя УСУ. Прычым яе носьбітамі нярэдка выступаюць старыя савецкія знішчальнікі.
У адрозненне ад AGM-88, новая зброя прызначаная для знішчэння цэляў, «якія хутка рухаюцца». Сярод іншых патэнцыйных цэляў SiAW называюць радары супрацьпаветранай абароны, пункты кіравання і пускавыя для крылатых і балістычных ракет.