Z-прапагандысты рыхтуюцца да найгоршага
5- 19.11.2024, 17:36
- 7,248
Пад ударам апынецца не толькі Курская вобласць.
Пастанова Белага дома зняць абмежаванні з Украіны на ўдары ракетамі ATACMS па РФ выклікала хваляванні ў шэрагах расейскіх прапагандыстаў.
Расейскі Z-ваенкар Аляксандр Сладкоў рыхтуе расейцаў да прылётаў як па вайсковых цэлях, так і па энэргетыцы Расеі.
Адпаведную заяву ён зрабіў у эфіры прапагандысцкага канала «Соловьев LIVE», піша «Диалог».
Сладкоў запэўніў, што пад ударам апынецца не толькі Курская вобласць. Ён чакае сярод іншага «адказу» за масаваны ўдар па энэргетыцы Украіны, які здарыўся на днях.
«Яны могуць біць і па іншых гарадах…Гаворка ідзе пра два варыянты. Калі пастановы будуць прымаць чыста ўкраінцы, гэта будзе адказ за наш масаваны налёт, учынены намі нядаўна па энэргетычных аб'ектах. Будуць біць у адказ па нашых станцыях, энэргетычных комплексах. Калі будзе вызначаць заходні штаб, паспрабуюць безумоўна дадаць крыві ва ўсю гэтую сітуацыю. Будуць біць па гарадах, па вайсковых аб'ектах. Гэта штабы акруг, войск, аэрадромы, склады», - заявіў устрывожаны Сладкоў.