Зяленскі пракаментаваў удар ATACMS па складзе ў Бранскай вобласці РФ
7- 19.11.2024, 18:55
- 5,544
Ва Украіны ёсць дальнабойныя магчымасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не ўдакладніў, ці быў удар па складзе боепрыпасаў пад Бранскам нанесены з дапамогай амерыканскай ракеты ATACMS. У той жа час ён падкрэсліў, што ва Украіны ёсць дальнабойныя магчымасці, а краіна плануе іх актыўна выкарыстоўваць.
Пра гэта ён заявіў у аўторак, 19 лістапада, падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдрыксэн, паведамляе «Укрінфарм».
У прэзідэнта Украіны спыталі, ці сапраўды ўдар па складзе БК пад Бранскам быў нанесены амерыканскай ракетай ATACMS.
«Без лішніх дэталяў. Ва Украіны ёсць дальнабойныя магчымасці, ёсць дальнабойныя дроны ўласнай вытворчасці, у нас цяпер ёсць доўгі Нептун, і не адзін. Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць», - сказаў Зяленскі.