Данія перадасць Украіне яшчэ дзве партыі знішчальнікаў F-16
- 19.11.2024, 19:47
- 1,902
Усяго Кіеву павінна паступіць 19 самалётаў.
Данія ўжо перадала Украіне шэсць знішчальнікаў F-16. Усяго Украіне павінна паступіць 19 самалётаў.
Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
З яе слоў, у Даніі няма ніякіх змен у планах па перадачы Украіне пэўнай колькасці знішчальнікаў F-16.
«Шэсць былі дастаўленыя. Гэта была першая партыя», - адзначыла Фрэдэрыксэн.
Яна нагадала, што з лета мінулага Данія была ўцягнутая ў падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў для палётаў на гэтых знішчальніках.
«Гэта было складана, але мы змаглі дабіцца поспеху ў вучобе. Таму працэс працягваецца. І потым яшчэ будзе партыя і яшчэ адна наступная партыя. Агулам будзе 19 (самалётаў - рэд.), як мы сказалі ў самым пачатку», - сказала яна.