19 лiстапада 2024, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Ярмак паедзе ў ЗША «наладжваць працэсы» з камандай Трампа

24
Зяленскі: Ярмак паедзе ў ЗША «наладжваць працэсы» з камандай Трампа
АНДРЭЙ ЯРМАК

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны накіруецца ў ЗША найбліжэйшым часам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць у «наладжванні працэсаў» з камандай абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён таксама пацвердзіў запланаваную паездку кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака ў Злучаныя Штаты.

Пра гэта ён заявіў у аўторак, 19 лістапада, падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдрыксэн, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Кантакты з прэзідэнтам Трампам у мяне былі. Я разумею толькі наўпроставыя кантакты паміж прэзідэнтамі. Што тычыцца каманды – у іх ёсць свае кантакты... Што тычыцца наладжвання працэсаў паміж нашымі камандамі – упэўнены, што яны будуць. Што тычыцца камандзіроўкі кіраўніка майго Офіса ў ЗША – яна будзе», – сказаў Зяленскі.

Раней у шэрагу СМІ паведамлялася, што Андрэй Ярмак найбліжэйшым часам накіруецца ў ЗША для перамоваў з прадстаўнікамі каманды Трампа. Паводле звестак медыя, украінскі бок ужо актыўна працуе над устанаўленнем кантактаў з ключавымі людзьмі будучай адміністрацыі ЗША.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках