19 лiстапада 2024, aўторак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пацвердзіў, што Украіне дазволілі біць па тэрыторыі РФ заходнімі ракетамі

2
Зяленскі пацвердзіў, што Украіне дазволілі біць па тэрыторыі РФ заходнімі ракетамі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Цяпер Кіеў працуе над тым, каб усе краіны-партнёркі падтрымалі «дальнабойнасць».

Украіна атрымала дазвол ужываць дальнабойную зброю. Цяпер будзе ісці праца над тым, каб зменшыць ваенны патэнцыял РФ.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен, паведамляее РБК-Украіна.

Паводле словаў Зяленскага, ён меў кантакт з новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

«Я разумею толькі прамыя кантакты паміж прэзідэнтамі, а што да каманды, у іх ёсць свае кантакты. Любыя неафіцыйныя на гэты момант галасы ў СМІ я не ўспрымаю», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама пацвердзіў і тое, што Украіна атрымала дазвол ужываць дальнабойную зброю па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

«Што тычыцца дальнабойнасці – мы працуем над тым, каб усе краіны падтрымалі дальнабойнасць. Я думаю, што пасля заяваў аб ядзернай зброі і Нямеччыне ўжо час падтрымаць адпаведныя пастановы. А цяпер, калі ёсць адпаведныя пастановы і не толькі ў медыя, але і ад адпаведных краінаў, вельмі важна, каб да гэтых пастановаў дадаць колькасць магчымасцяў, якімі мы можам зменшыць ваенны патэнцыял РФ, дзе б ён ні знаходзіўся», – заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках