Сырскі: УСУ стрымліваюць адзін з самых магутных наступаў з пачатку вайны
7- 2.11.2024, 14:07
- 2,610
Галаўкам праінфармаваў чэшскіх хаўруснікаў пра сітуацыю на лініі фронту.
УСУ цяпер стрымліваюць маштабны наступ расейскіх войскаў. Гэта адзін з самых магутных наступаў расейцаў з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на галоўнага камандзіра УСУ Аляксандра Сырскага ў Telegram.
Галоўны камандзір УСУ правёў сустрэчу з дэлегацыяй Узброеных сілаў Чэхіі на чале з кіраўніком Генеральнага штабу генерал-лейтэнантам Карэлам Ржэгкам.
Сырскі праінфармаваў чэшскіх вайскоўцаў пра сітуацыю на лініі фронту, якая застаецца складанай. Актыўныя баявыя дзеянні, якія прадаўжаюцца па асобных кірунках, патрабуюць няспыннага абнаўлення рэсурсаў украінскіх падраздзяленняў.
«У цяперашні час Узброеныя сілы Украіны стрымліваюць адзін з самых магутных наступаў расейцаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання», – адзначыў Сырскі.
Ён адзначыў, што Чэхія стала ініцыятаркай шэрагу крытычна важных ініцыятываў для Украіны, у тым ліку кааліцыі ў развіцці здольнасцяў артылерыі, бронятанкавай тэхнікі, а таксама авіяцыйнай кааліцыі і кааліцыі інтэграванай сістэмы СПА/ПРА.