У Лунінцы сарвалі лукашэнкаўскі сцяг
20- 2.11.2024, 16:00
- 7,828
Гэта зрабілі двое сяброў.
У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг.
Артур Молчан і Артур Канапацкі прысуджаныя да 6 месяцаў калоніі. Такі вырак 31 кастрычніка абвясціла суддзя Святлана Братанава, піша «Берасцейская вясна».
Само судовае слуханне праходзіла ў паказальным рэжыме, па-за будынкам суда, перад навучэнцамі політэхнічнага і аграрнага каледжаў.
Канапацкага і Молчана ў прысутнасці публікі паказальна ўзялі пад варту пасля абвяшчэння прысуду.
Сутнасць прэтэнзій да Молчана і Канапацкага палягала ў тым, што летам 2021 года ў Дзятлавічах знялі з крамы дзяржфлаг, а пасля нібыта спалілі ў лесе. Такім чынам, паводле версіі абвінавачання і суддзі, адбылося злачынства «здзек з дзяржсімвала» (артыкул 370 КК).