20 лiстапада 2024, Серада, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон рыхтуе для Украіны новы пакет дапамогі на $275 мільёнаў

Пентагон рыхтуе для Украіны новы пакет дапамогі на $275 мільёнаў

Стала вядома, што ў яго ўвойдзе.

Міністэрства абароны ЗША рыхтуе новы пакет абароннай дапамогі для Украіны на суму не менш за 275 мільёнаў даляраў. Ён будзе ўключаць артылерыйскія ракетныя сістэмы HIMARS і супрацьтанкавыя боепрыпасы Javelin.

Як піша The Associated Press са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў, адміністрацыя цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна спяшаецца зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Кіеву даць адпор краіне-агрэсарцы РФ да таго, як новаабраны прэзідэнт Дональд Трамп уступіць на пасаду.

«Апошняя рата зброі паступае на фоне росту асцярогі наконт эскалацыі канфлікту, калі абодва бакі спрабуюць атрымаць перавагу, якую яны змогуць выкарыстоўваць, калі Трамп запатрабуе хуткага спынення вайны - як ён абяцаў зрабіць», - пішуць журналісты.

У новы пакет дапамогі ўвойдуць:

сродкі супрацьпаветранай абароны, у тым ліку артылерыйскія ракетныя сістэмы HIMARS;

155-мм і 105-мм артылерыйскія набоі;

супрацьтанкавыя боепрыпасы Javelin;

іншае абсталяванне і запасныя часткі.

Зброя будзе прадастаўленая ў рамках прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у скарачэнні ўзбраенняў (PDA), што дазваляе Пентагону хутка канфіскоўваць са сваіх складоў запасы, каб паскорыць іх дастаўку на лінію фронту ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках