20 лiстапада 2024, Серада, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея рыхтуецца да запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты па Украіне

17
СМІ: Расея рыхтуецца да запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты па Украіне

Гаворка ідзе аб ракеце "РС-26 Рубеж".

Расея можа выкарыстоўваць экспэрыментальную балістычную ракету, патэнцыйна небяспечную для Украіны. Гаворка ідзе аб міжкантынентальнай ракеце "РС-26 Рубеж". Сёння і ў найбліжэйшыя дні важна быць гатовымі да магчымых атак і аператыўна рэагаваць на сігналы трывогі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Расея можа тэставаць ракету "РС-26 Рубеж" не з ядзерным, а з фугасным баявым зарадам на фоне першага прымянення УСУ балістычных ATACMS па вайсковым арсенале каля Карачава Бранскай вобласці.

Мяркуецца, што ракета будзе праходзіць выпрабаванні на ўсходнім кірунку, магчыма, у раёне Астрахані.

РС-26 "Рубеж" - міжкантынентальная балістычная ракета, распрацаваная Маскоўскім інстытутам цеплатэхнікі для замены састарэлых мадэляў у складзе расейскіх стратэгічных сіл.

Яе ключавыя характарыстыкі ўключаюць высокую дакладнасць, далёкасць да 12 тысяч кіламетраў і магчымасць несці некалькі баявых блокаў індывідуальнага навядзення.

Асноўныя тэхнічныя паказчыкі:

- даўжыня блізу 20 метраў;

- дыяметр каля 2 метраў;

- стартавая маса 36 тон;

- баявая нагрузка да 1,2 тоны;

- далёкасць палёту да 12 000 км; - дакладнасць трапляння да 100 метраў.

Ракета абсталяваная раздзяляльнай галаўной часткай з некалькімі баявымі блокамі індывідуальнага навядзення. Гэта дазваляе знішчаць адначасова некалькі цэляў з высокай дакладнасцю. Выкарыстаная сістэма кіравання ўключае інэрцыйнае навядзенне і спадарожнікавую карэкцыю праз сістэму ГЛОНАСС, што робіць ракету асабліва манеўранай.

Для запуску ракеты можа выкарыстоўвацца як шахтавая ўстаноўка, так і мабільная платформа. Падрыхтоўка займае ўсяго каля адной хвіліны, што ўскладняе яе выяўленне і перахоп.

Жыхарам Украіны рэкамендуецца неадкладна рэагаваць на сігналы паветранай трывогі, бо хуткасць балістычнай ракеты значна скарачае час на падрыхтоўку да магчымага нападу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках