Барыс Джонсан падтрымаў Украіну ў футболцы «Бітва за святло»
- 20.11.2024, 15:57
- 2,238
Фотафакт.
Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падтрымаў Украіну на 1001-ы дзень поўнамаштабнай вайны за свабоду і незалежнасць, надзеўшы футболку з надпісам «Бітва за святло». Адпаведнае фота Джонсан апублікаваў 20 лістапада ў сацсетцы X.
«1001 дзень вайны. Асноўная барацьба застаецца нязменнай. Гэта барацьба паміж вялікімі ўкраінскімі ідэаламі свабоды, дэмакратыі і незалежнасці, з аднаго боку, і жорсткай і злачыннай агрэсіяй [нелегітымнага расейскага прэзідэнта Уладзіміра] Пуціна, з другога, - напісаў Джонсан. - З гонарам нашу гэтую футболку кіеўскага дызайну. Слава Украіне».
1001 days into this war the basic struggle remains the same. It is a fight between the great Ukrainian ideals of freedom, democracy and independence on one side - and on the other the brutal and criminal aggression of Vladimir Putin.
— Boris Johnson (@BorisJohnson) November 20, 2024
Proud to wear this Kyiv designed T shirt.… pic.twitter.com/SS1k44guZZ