Нямеччына абвясціла пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны
5- 20.11.2024, 16:36
- 3,436
У ім ёсць і артылерыя.
Урад Нямеччыны 20 лістапада абвясціў пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны.
Новы пакет уключае ў сябе:
боепрыпасы для БМП MARDER;
47 машыны з абаронай ад мін (MRAP);
1 радыёлакацыйная станцыя TRML-4D;
4 самаходныя гаўбіцы Panzerhaubitzen 2000 з запчасткамі і больш за 40 тысяч боепрыпасаў да іх (калібру 155 міліметраў);
20 дронаў-выведнікаў VECTOR з запчасткамі;
12 дронаў-выведнікаў HORNET XR;
100 дронаў-выведнікаў RQ-35 HEIDRUN;
120 дронаў-выведнікаў SONGBIRD;
60 дронаў-выведнікаў Golden Eagle;
2 дроны выведнікі VT-4 Ray;
2 мостаўкладачныя машыны BIBER з запчасткамі
3 танкі для размінавання WISENT 1 з запчасткамі і тры плугі для размінавання;
8 тактычных авіядэсантных машын Caracal;
20 абароненых машын для памежнай службы;
6 вялікагрузных паўпрычэпаў M1070 Oshkosh;
8 тысяч патронаў калібрам 40-мм;
100 тысяч вінтовак HLR 338 з 314 тысячамі патронаў да іх;
100 тысяч патронаў да стралковай зброі;
233 тысячы жгутоў;
250 тысяч нагрудных патчаў.
Як паведамляюць ва ўрадзе ФРГ, усяго ў федэральным бюджэце ў 2024 годзе на вайсковую дапамогу Украіне прадугледжана 7,1 млрд еўра.