Сіноптыкі абяцаюць беларусам снег
1- 20.11.2024, 18:22
- 2,642
Праўда, мокры.
У чацвер, 21 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу і проста снегу. Удзень месцамі чакаецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы галалёд, на асобных адцінках дарог - галалёдзіца.
Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні сярэдні. Уначы парывісты, а месцамі яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2, а ўдзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.