Defense Express: УСУ ўдарылі ракетамі Storm Shadow па бункеры з генераламі РФ і КНДР
44- 20.11.2024, 18:42
- 54,990
Гэта вайсковы аб'ект кіраўніцтва справамі Пуціна.
УСУ маглі стукнуць па падземным бункеры з расейскімі і паўночнакарэйскімі генераламі ў Курскай вобласці РФ.
Аб гэтым піша выданне Defence Express.
З'явілася відэа з населенага пункта Мар'іна.
Для ўдару была скарыстаная даволі значная колькасць ракет. На відэа чуваць блізу 15 выбухаў, хаця частка з іх можа быць працай сістэм СПА. Але не менш цікавай з'яўляецца цэль.
Footage of a missile strike recorded in the Kursk Region, presumably Storm Shadow missiles in action. pic.twitter.com/pP4T4QP8ql
— Clash Report (@clashreport) November 20, 2024
Відэа знятае побач з гістарычным будынкам маёнтка Барацінскіх, які зараз з'яўляецца санаторыем, падпарадкаваным кіраўніцтву справамі Пуціна.
Фігуруе інфармацыя, што там вайсковы аб'ект тыпу «вузел сувязі».
З вялікай доляй імавернасці размова ідзе далёка не аб шараговым аб'екце сувязістаў, а аб падземным камандным пункце. Улічваючы блізкасць санаторыя, вельмі магчымае тое, што ім карысталася камандаванне групоўкай расейскіх войск у Курскай вобласці. А улічваючы тое, што менавіта там дзейнічаюць і войскі КНДР, не выключна, што там маглі знаходзіцца і паўночнакарэйскія генералы.
Як мінімум менавіта такая катэгорыя асоб і менавіта такі аб'ект цалкам варты выкарыстання даволі значнай колькасці крылатых ракет Storm Shadow/SCALP.