Беларуска знайшла каробку, у якой ляжалі больш за $3 тысячы, і забрала яе сабе
23- 20.11.2024, 19:23
- 21,392
![Беларуска знайшла каробку, у якой ляжалі больш за $3 тысячы, і забрала яе сабе](https://i.c97.org/ai/619563/aux-head-1732119808-20240101_cachna_360.jpg)
Што было далей.
Мянчанка знайшла каробку, у якой ляжалі грошы і пашпарт, і забрала яе сабе, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.
У міліцыю звярнуўся мужчына, які расказаў, што выпадкова забыўся ў двары дома каробку, у якой знаходзіліся больш за 3000 даляраў, а таксама яго пашпарт. Калі ён вярнуўся, каробкі ўжо не было.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што чужую маёмасць забрала 53-гадовая мянчанка. Жанчына звярнула ўвагу на пакінутую без нагляду скрынку і, вывучыўшы яе змесціва, надумала пакінуць знаходку сабе.
![](https://i.c97.org/ai/619563/aux-1732119813-1111.jpg)
Пашпарт жанчына выкінула, а частку грошай перавяла ў беларускія рублі і змарнавала на ўласныя патрэбы. Астатнюю гатоўку супрацоўнікі знайшлі ў яе дома.
У дачыненні да мянчанкі распачалі крымінальную справу за крадзеж.