3 снежня 2024, aўторак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што можна набыць у Менску ўсяго за 1 рубель?

4
Што можна набыць у Менску ўсяго за 1 рубель?

Ці шмат тавараў з такім коштам можна знайсці?

На што цяпер выстачыць аднаго рубля пры паходзе ў краму і ці шмат тавараў з такім коштам можна там знайсці ў Менску, высветліла выданне Blizko.by.

Адзначаецца, што ў эксперыменце не бралі да ўвагі прадукты на вагу, вывучалі толькі адзінкавыя тавары. Кошты прадуктаў у розных крамах крыху адрозніваюцца, але ва ўсіх вывучаных аб'ектах яны адпавядалі галоўнаму крытэру – каштавалі менш за рубель.

Калі гаварыць пра прадукты харчавання, то ў крамах адной са сталічных сетак аднаго рубля цяпер выстачыць, каб набыць, напрыклад, 200-грамовую ўпакоўку дзіцячага малака (яно абыдзецца на 70–89 капеек).

Акрамя таго, большасць сыркоў цяпер каштуе менш за рубель за штуку. У сярэднім кошты вагаюцца ў межах 70–80 капеек. Аўтары эксперыменту знайшлі на паліцах крамаў таксама ёгуртны прадукт за 69 капеек.

Ёсць тавары коштам да рубля і ў аддзелах здаровага харчавання. Напрыклад, розныя батончыкі каштуюць 85 капеек.

Выстачыць рубля і на тое, каб набыць пакуначак нектару 0,2 літра (ён абыдзецца на 67 капеек), ці паўлітра газаванай вады (82–87 капеек).

Таксама на рубель можна дазволіць сабе набыць прысмакі. Напрыклад, цукерку ў выглядзе бутэлькі шампанскага (яна каштуе 78 капеек), або дражэ арахісавае (75 капеек), або карамель на палачцы (57 капеек), або маленькую шакаладку «Алёнка» (93 капейкі), або чупа-чупс (53 капейкі). Можна парадаваць сябе вафелькай у шакаладзе (74 капейкі).

У бакалеі можна знайсці кашу-хвілінку за 69 капеек і аўсяныя шматкі за 94 капейкі за 400 грамаў. Такую самую вагой упакоўку макароны прадаюць за 99 капеек.

Ахвотныя ўкласціся ў рубель могуць набыць локшыну хуткага гатавання – 89 капеек. Таксама можна знайсці заправы за 69 і 99 капеек, але выбар невялікі. З такім маленькім бюджэтам можна сабе дазволіць таксама пачак сухарыкаў за 79 капеек.

У хлебным аддзеле можна знайсці толькі батон за 84 капейкі, астатнія вырабы каштуюць даражэй за рубель. Адзначаецца, што ў крамах іншых сетак прадаюцца некалькі відаў хлеба, які каштуе 89, 98 і 99 капеек. Таксама ёсць прыстойны выбар розных булачак з коштам 79–99 капеек.

Таксама за 89 капеек можна набыць каву 3 у 1. Рэальна знайсці і корм для катоў за 85 капеек за пакуначак.

З нехарчовых тавараў за рубель цяпер можна набыць просты школьны сшытак з 12 лістоў (18 капеек, але ёсць і за 37 капеек). Лінейка абыдзецца на 69 капеек, за такі самы кошт можна набыць налепкі.

У гаспадарчым аддзеле менш за рубель можна ўзяць мыла або рулон туалетнай паперы. Мыла каштуе 71–92 капейкі, а звычайная туалетная папера – 59 капеек. Можна таксама знайсці там пластмасавую салатніцу за 89 капеек.

Таксама рубля досыць, каб набыць запалкі (кошт блізу 8 капеек за адну скрыначку).

Паводле інфармацыі выдання, ёсць тавары ў межах гэтага кошту таксама ў аптэках і паштовых аддзяленнях. Напрыклад, на пошце можна набыць паштоўкі за 85 капеек, канверты (кошт ад 10 капеек), некаторыя газеты і канцылярыю. Ёсць тут і маркі з коштам ад адной капейкі.

Тым часам у аптэцы за рубель практычна нічога не набыць, зазначае выданне. Рубля можа выстачыць на некаторыя ін'екцыйныя шпрыцы, просты бінт, вільготную сурвэтку, гематаген, аскарбінавую кіслату. Акрамя таго, калі пашанцуе – перакіс вадароду, а таксама таблеткі, калі браць пласцінку (вугаль актываваны і некаторыя абязбольныя), але на пошукі давядзецца выдаткаваць шмат часу.

Можна зайсці з рублём і ў спецыялізаваныя гандлёвыя аб'екты і набыць, напрыклад, пакаванне насення за 90 капеек у краме для дачнікаў або маленькі пакуначак угнаенняў за 80–90 капеек. У сетцы парфумерыі і касметыкі «Міла» рубля таксама надта амаль ні на што не выстачыць. Ёсць у межах гэтага кошту насоўкі – 75 капеек, сурвэткі – 60 і 79 капеек, а таксама вільготныя сурвэткі – 99 капеек і мыла – 74 капейкі.

Такім чынам, як адзначае выданне, за адзін рубель тавары ў менскіх крамах знайсці можна, але іх няшмат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках