У Сеціва ўцяклі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ
- 21.11.2024, 12:46
- 1,996
Як мяркуецца, інфармацыя актуальная на 2022-2023 год.
У інтэрнэт уцяклі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ. Пра гэта паведаміла "Зеркало" крыніца. У пацвярджэнне сваіх слоў яна даслала табліцу з персанальнай інфармацыяй працаўнікоў установы адукацыі.
У Сеціва ўцяклі імёны, прозвішчы, даты нараджэння, нумары пашпартоў і асабістых электронных пропускаў, хатнія адрасы, нумары тэлефонаў, працоўныя пошты.
У табліцы, якая з'явілася на закрытых форумах, - персанальная інфармацыя 195 чалавек. Мы параўналі даступны нам фрагмент са “зліву” з сапраўднымі звесткамі і пацвердзілі іх аўтэнтычнасць. Як мяркуецца, інфармацыя актуальная на 2022-2023 год.
Як распавяла нам крыніца, выцек мог адбыцца пасля ўсталявання траянскай праграмы на прыладу аднаго з супрацоўнікаў адміністрацыі Ліцэя БДУ.