Экспэрт у ракетнай зброі: Войскам КНДР будзе несалодка
1- 21.11.2024, 14:39
- 4,212
Удары УСУ ўглыб Расеі перапішуць "сітуацыю на зямлі".
Паўночнакарэйскія войскі абсалютна нівелююцца, калі Сілы абароны Украіны пачнуць выкарыстоўваць дальнабойную зброю ўглыб тэрыторыі РФ. Асабліва, у Курскай вобласці.
Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў паліттэхнолаг, экспэрт у ракетна-ядзерным узбраенні Аляксандр Качаткоў.
“Што да амерыканскага дазволу на ATACMS і неадкладна дазволу на Storm Shadow і SCALP EG французскія і брытанскія, яны здольныя нівеляваць наяўнасць 10-12 тысяч паўночнакарэйскіх байцоў, якія перакінуты ў Курскую вобласць.
Яны ж не проста прыехалі там з расейскімі аўтаматамі, у іх ёсць свая рэактыўная артылерыя, гэта значыць сістэмы залпавага агню, у іх ёсць звычайная артылерыя, таму, каб усё вось гэта нівеляваць, каб яны не змаглі выцесніць Узброеныя сілы Украіны з Курскай вобласці, а гэта з'яўляецца прынцыповым акурат для пачатку перамоў, вось акурат дальнабойнае ўзбраенне, дальнабойныя ракеты здольныя утрымаць сітуацыю”, - сказаў ён.
Акрамя гэтага, ён паказвае на важны момант, што ў краіне-агрэсары РФ практычна перасталі выкарыстоўваць выраз "з улікам сітуацыі на зямлі".
“Яны гэта мелі на ўвазе, што вось колькі мы захапілі, цяпер гэта будзе нашае, а далей мы патаргуемся. Цяпер гэтая формула мяркуе, што частка Курскай тэрыторыі адыходзіць да Украіны "з улікам сітуацыі на зямлі".
Вось утрымаць “сітуацыю на зямлі” дальнабойная зброя дапаможа. Пераламаць ход баявых дзеянняў – наўрад ці, бо тут не ў якасці гэтай зброі справа, не ў дазволах, а ў колькасці. Калі б у нас былі не дзясяткі ракет, а сотні ракет, вось тады так, гэта б паўплывала істотна”, - сказаў Качаткоў.