Пад Менскам выставілі на продаж самае дарагое лецішча ў Беларусі
11- 21.11.2024, 15:22
- 9,420
За “эксклюзіўны загарадны дом” просяць пяць мільёнаў даляраў.
Свет беларускай нерухомасці не перастае здзіўляць. Так, на адной з Інтэрнэт-пляцовак у продажы жылля з'явілася ўнікальная прапанова: “эксклюзіўны загарадны дом” коштам 5 мільёнаў даляраў. Камяніца знаходзіцца за 15 кіламетраў ад Менска, побач з Юхнаўскім запаведнікам. На сёння гэта самае дарагое лецішча ў Беларусі, піша «Телеграф».
Са слоў прадаўцоў, загарадны дом пабудавалі ў класічным стылі паводле індывідуальнага праекту ў экалагічна чыстым раёне "Шыкоўны інтэр'ер у палацавым стылі" дапоўнілі "вытанчанай мэбляй" італьянскіх фабрык, якія, са словах уладальнікаў, падкрэсліваюць "раскошнае ўбранне". Санвузлы на лецішчы адштукавалі пліткай Versace, а кухню ўкамплектавалі тэхнікай прэміяльных брэндаў з Нямеччыны і Францыі.
Каштуе ўсё гэта ні многа ні мала — 5 мільёнаў даляраў, ці 17 мільёнаў 3500 беларускіх рублёў. Праўда ёсць нюанс. У самім апісанні камяніцы сказана, што кошт іншы - 9 мільёнаў рублёў.