УСУ знішчылі калону тэхнікі РФ у Харкаўскай вобласці
2- 21.11.2024, 16:26
- 5,208
Акупанты спрабавалі зладзіць штурм, але атрымалі эфектны адпор.
Акупанты штурмавалі ў Харкаўскай вобласці цэлай калонай з падтрымкай пяхоты. Але атрымалі эфектны адпор.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Трэцюю штурмавую брыгаду.
«Акупанты не пакідаюць спробаў прарывацца, і на гэты раз рушылі на пазіцыі Трэцяй штурмавой калонай з трох ББМ», - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак вайскоўцаў, пасля падрыву першай машыны на мінах, гэты накат пачаў «сыпацца» як расейская пяхота са сваіх браневікоў.
«Артылерыя адразу чатырох падраздзяленняў брыгады паклала амаль усю жывую сілу супраціўніка. Скідамі і FPV-дронамі разбамбілі рэшткі тэхнікі і акупантаў, якія ўжо адыходзілі пешшу», - канстатавалі ў Трэцяй штурмавой.