Лукашэнка баіцца ўдару дальнабойнай зброяй па сваёй рэзідэнцыі
20- 21.11.2024, 20:56
- 8,794
Дыктатар тэрмінова запускае на баявую варту ЗРК «Тор-М2» для абароны неба над Менскам.
У Мінабароны Беларусі паведамілі, якія задачы будуць выконваць дастаўленыя сёння расейскія зенітна-ракетныя комплексы.
«Чарговая батарэя ЗРК "Тор-M2", якая прыбыла ў адну з зенітных ракетных брыгадаў ВПС і войскаў СПА, у найбліжэйшы час заступіць на баявую варту СПА і будзе ажыццяўляць супрацьпаветранае прыкрыццё горада Менска», – паведаміў камандзір ВПС і войскаў СПА генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч.
«Асаблівасцю комплексу, які паступіў, з'яўляецца тое, што ён дапрацаваны расейскімі канструктарамі з улікам досведу выкарыстання ў "СВА", у тым ліку і па малапамерных лётных апаратах», – адзначыў ён.
Як паведамляў Charter97.org, ЗША дазволілі Украіне ўдары дальнабойнай зброяй.